📖 Каханні. Дваццаць рэальных гісторый
Дваццаць гісторый кахання рэальных людзей… Дваццаць спроб даведацца, што ж такое яно, каханне па-беларуску. Унікальнасць зборніка ў тым, што вы патрапляеце не толькі ў мастацкі свет, але і нібыта ў рэаліці-шоу. Вы пачуеце шчырыя споведзі і вядомых асобаў – мастакоў, тэатралаў, музыкаў, і звычайных, на першы погляд, людзей – але любові і жарсцям паміж імі маглі б пазайздросціць нават галівудскія зоркі.
Кожная гісторыя мае свой каларыт. Дзеянні адбываюцца ў майстэрні, на даху, у старым парку, на цёмным летнім полі пад ззяннем веташка.
Уражлівы каляровы вітраж, у якім ёсць месца ўсім шкельцам – і вернай любові, і падступнай здрадзе, і трагічнаму расстанню, і выпадковай сустрэчы… У вечнай тэме кахання – адлюстраванне людзей і месцаў нашага часу.
О книге
автор, издательство, серия- Издательство
- Электронная книгарня
- Серия
- Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Пункт адліку
- ISBN
- 978-985-7180-52-3
- Год
- 2017